рэч назоўнік | жаночы род

  1. Асобны прадмет, выраб.

    • Антыкварная р.
  2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

    • Чамадан з рэчамі.
    • Цёплыя рэчы.
  3. Пра творы навукі, мастацтва.

    • Ён напісаў цудоўную р.
    • Слабая р.
  4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

    • Складаная р. жыццё.
    • Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне).
    • Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прыметнік: рэчавы.

  • Р. мяшок.
  • Р. доказ.
  • Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі).
  • Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач., набывальніцтва, рэчавізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)