Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарбарня, ✂, ж.

Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод.

гарбата, ✂, ж. (уст.).

Чай.

гарбаты, ✂.

  1. Які мае горб (у 1 знач.).

    • Гарбатага (наз.) магіла выправіць (прыказка пра таго, чые недахопы нельга выправіць).
  2. Крута сагнуты.

    • Т. нос.

|| наз. гарбатасць, ✂.

гарбаціцца, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і горбіцца.

  • Т. пры хадзьбе.

|| зак. згарбаціцца, ✂.

гарбаціць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і горбіць.

  • Т. спіну.

|| зак. згарбаціць, ✂.

гарбець, ✂; незак. (разм.).

Старанна, настойліва працаваць над чым-н.; карпець.

  • Г. над дысертацыяй.

гарбіна, ✂, ж.

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памянш. гарбінка, ✂.

  • Нос з гарбінкай.

гарбуз, ✂, м.

Расліны сямейства гарбузовых з вялікімі шарападобнымі пладамі, а таксама сам плод гэтай расліны.

|| прым. гарбузовы, ✂.

гарбузік, ✂, м.

Гарбузовае семечка.

  • Падсушыць гарбузікі.

гарбузнік, ✂, м.

Гарбузовае націнне.