Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выламаць, ✂; зак.

  1. Адламаўшы, аддзяліць.

    • В. палку, дубец.
  2. Зламаўшы, выбіць, высадзіць.

    • В. дзверы.

|| незак. выломліваць, ✂.

вылаяцца, ✂; зак.

Вымавіць лаянку.

вылегчы, ✂; зак.

Прыпасці сцяблом да зямлі, палегчы (пра збажыну, травы).

  • Жыта вылегла.

вылежалы, ✂.

Які набыў патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведных умовах.

  • В. лён.

вылежацца, ✂; зак.

  1. Аднавіць свае сілы доўгім ляжаннем, добра адпачыць; паляжаць удосталь.

    • В. ў пасцелі.
  2. Набыць патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведных умовах.

    • Лён ужо вылежаўся.

|| незак. вылежвацца, ✂.

вылежаць, ✂; зак.

  1. Пралежаць дастаткова часу пасля хваробы.

    • Не вылежаў хваробы да канца.
  2. Прабыць у ляжачым становішчы пэўны час.

    • В. дзве гадзіны ў акопе.
  3. Тое, што і вылежацца (у 2 знач.).

|| незак. вылежваць, ✂.

вылезці, ✂; зак.

  1. Выйсці адкуль-н., чапляючыся за што-н. рукамі і нагамі.

    • В. з глыбокага рова.
  2. Выйсці адкуль-н., прыклаўшы намаганні.

    • В. з вагона.
    • В. з даўгоў (перан. і разм.).
  3. Выступіць, паказацца адкуль-н., выбіцца; прабіцца.

    • Косы вылезлі з-пад хусткі.
    • Вылезла маладая траўка.
  4. Выпасці (пра валасы, шэрсць), выліняць.

    • Вылезла шэрсць.

|| незак. вылазіць, ✂.

вылецець, ✂; зак.

  1. Летучы, накіравацца, адправіцца куды-н.

    • Птушка вылецела з гнязда.
    • Пасажыр вылецеў у Маскву.
    • Вылецела з галавы (перан. знікла, забылася).
  2. Летучы, паявіцца адкуль-н.

    • Самалёты вылецелі з-за хмары.
  3. перан. Аказацца звольненым, выключаным адкуль-н. (разм.).

    • В. са службы.

|| незак. вылятаць, ✂.

|| наз. вылет, ✂.

вылечны, ✂.

Які паддаецца лячэнню.

  • Вылечная хвароба.

|| наз. вылечнасць, ✂.

вылечыцца, ✂; зак.

Стаць здаровым у выніку лячэння.

  • В. пасля ранення.

|| незак. вылечвацца, ✂.