Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асклюдава́ць, ✂; зак.

Тое, што і абсклюдаваць.

|| незак. асклюдоўваць, ✂.

аско́лак, ✂, м.

Востры кавалак чаго-н. разбітага.

  • Асколкі шкла.
  • А. мінулага (перан. пра тое, што засталося ад мінулага).

|| прым. асколачны, ✂.

  • Асколачная бомба.

аско́ма, ✂, ж.

Вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

  • А. на зубах ад кіслых яблыкаў.
  • Нагнаць (набіць) аскому (таксама перан. надта надакучыць).

аскрэ́бці, ✂; зак.

Тое, што і абскрэбці.

|| незак. аскрабаць, ✂ і аскрэбваць, ✂.

аску́бці, ✂; зак.

Тое, што і абскубці.

|| незак. аскубаць, ✂ і аскубваць, ✂.

аслабані́цца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць свабодным, парожнім, нікім або нічым не занятым.

    • Кватэра аслабанілася.
    • Посуд аслабаніўся.
  2. Вызваліцца ад працы, спраў.

    • А. ад абавязкаў.
  3. Тое, што і вызваліцца (у 1 знач.).

|| незак. аслабаняцца, ✂.

|| наз. аслабаненне, ✂.

аслабані́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Вызваліць, зрабіць свабодным, выслабаніць ад чаго-н. цяжкага.

    • А. ваеннапалонных.
    • А. рукі.
  2. Зрабіць парожнім, нічым не занятым.

    • А. посуд.
    • А. кватэру.
  3. Дазволіць не выконваць якой-н. работы.

    • А. жанчын ад цяжкай работы.

|| незак. аслабаняць, ✂.

|| наз. аслабаненне, ✂.

аслабе́лы, ✂.

Які стаў слабым; абяссілены.

|| наз. аслабеласць, ✂.

асла́біць, ✂; зак.

  1. Зрабіць слабым, паменшыць сілу або сілы каго-, чаго-н.

    • А. ворага.
    • Хвароба аслабіла арганізм.
  2. Паменшыць сіпу, напружанасць і пад. чаго-н.

    • А. дысцыпліну.
  3. Зрабіць менш нацягнутым, сцягнутым.

    • А. рэмень.
    • А. гайкі (таксама перан. знізіць патрабаванні).

|| незак. аслабляць, ✂.

|| наз. аслабленне, ✂.

асла́віць, ✂; зак.

Тое, што і абняславіць.

|| незак. аслаўляць, ✂.