Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асве́тніцтва, ✂, н. (кніжн.).

Дзейнасць асветнікаў.

|| прым. асветніцкі, ✂.

асве́тны, ✂ (кніжн.).

Які служыць асвеце, пашырае асвету.

  • Асветныя ўстановы.

асве́чаны, ✂.

Адукаваны, развіты, культурны.

  • А. чалавек.

|| наз. асвечанасць, ✂.

асвіста́ць, ✂; зак.

Свістам выказаць сваё незадавальненне, асуджэнне каго-, чаго-н.

  • А. артыста.

|| незак. асвістваць, ✂.

асво́іцца, ✂; зак.

Прывыкнуць да чаго-н.

  • А. ў новым асяроддзі.

|| незак. асвойвацца, ✂.

асво́іць, ✂; зак.

Авалодаць, навучыцца карыстацца чым-н. і пад.

  • А. выпуск новай прадукцыі.
  • А. цаліну.

|| незак. асвойваць, ✂.

|| наз. асваенне, ✂.

асво́йтацца, ✂; зак.

Тое, што і асвоіцца.

|| незак. асвойтвацца, ✂.

асвяжа́льны, ✂.

Які дае, прыносіць асвяжэнне.

  • А. вецер.
  • А. халадок.

асвяжы́цца, ✂; зак.

  1. Стаць свежым (у 3 і 5 знач.), свяжэйшым.

    • Паветра асвяжылася.
  2. Аднавіцца, паднавіцца.

    • Веды асвяжыліся.
  3. Аднавіць свае сілы, бадзёрасць (на свежым паветры, пасля купання і пад. і разм.).

    • А. ў рэчцы.
    • А. халодным напіткам.

|| незак. асвяжацца, ✂.

|| наз. асвяжэнне, ✂.

асвяжы́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць свежым (у 3 і 5 знач.).

    • Дождж асвяжыў паветра.
    • А. фарбы на карціне.
  2. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць каму-н.

    • Вада асвяжыла мяне, прагнала сон.
  3. Аднавіць у памяці.

    • А. веды.
  4. Папоўніўшы новымі людзьмі, зрабіць больш працаздольным (разм.).

    • А. калектыў.

|| незак. асвяжаць, ✂.

|| наз. асвяжэнне, ✂.