Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скрэпер, , м.

Землярыйна-транспартная машына для капання, перавозкі і ўкладкі грунту.

|| прым. скрэперны, .

скрэперыст, , м.

Рабочы, які працуе на скрэперы.

скрэсліць, ; зак. (разм.).

  1. Пакрыць рознымі штрыхамі, закрэсліць у многіх месцах.

    • С. увесь сшытак.
  2. Унесці многа паправак.

    • С. артыкул.

|| незак. скрэсліваць, .

скубці, ; незак.

  1. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

    • С. салому ад стога.
  2. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

    • С. пер’е.
  3. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

    • Гусі скубуць траву.
    • С. курыцу.
  4. Перабіраць пальцамі, тузаць.

    • Дзеці скубуць бацьку за паліто.
  5. перан. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

    • Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубануць, , скубнуць, і скубянуць, .

|| наз. скубенне, .

скубціся, ; незак.

Пра магчымасць лёгка скубці (у 1, 2 і 3 знач.).

  • Салома не скубецца.
  • Сухое пер’е добра скубецца.

скуголіць, ; незак.

  1. Пра сабаку: жаласна выць, падвываць.

    • Цэлую ноч скуголіў Бялюсь.
  2. перан. Скардзіцца, надакучліва прасіць што-н. (разм.).

|| наз. скуголенне, .

скула1, , м.

Выпуклая косць чэрапа ніжэй вачэй, над верхняй часткай сківіцы.

|| прым. скулавы, .

скула2, , ж.

Гнойнае мясцовае запаленне скуры, тканкі, нарыў.

|| прым. скулаваты, .

скуласты, .

З вялікімі пукатымі скуламі ​1.

  • С. твар.

|| наз. скуластасць, .

скуліцца, ; зак. (разм.).

Зваліцца адкуль-н.

|| незак. скульвацца, .