Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

архімандры́т, , м.

Тытул святара-манаха, звычайна настаяцеля мужчынскага манастыра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. архімандрыцкі, .

архіпела́г, , м.

Група марскіх астравоў, размешчаных на блізкай адлегласці адзін ад аднаго.

|| прым. архіпелагавы, .

архірэ́й, , м.

Агульная назва вышэйшых чыноў праваслаўнага духавенства (епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта).

|| прым. архірэйскі, .

архітэ́ктар, , м.

Спецыяліст па архітэктуры, дойлід.

|| прым. архітэктарскі, .

архітэкто́ніка, , ж. (спец.).

Спалучэнне частак у адным стройным цэлым; кампазіцыя.

  • А. рамана.

|| прым. архітэктанічны, .

архітэкту́ра, , ж.

  1. Мастацтва праектавання і пабудовы будынкаў, дойлідства.

    • А. старажытных грэкаў.
  2. Стыль пабудовы.

    • А. дома.
  3. зб. Будынкі, збудаванні.

|| прым. архітэктурны, .

архі́ў, , м.

  1. Установа для захоўвання старых, старадаўніх дакументаў.

    • Здаць у а. (таксама перан. прызнаць устарэлым, малапатрэбным).
  2. Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы.

  3. Збор рукапісаў, пісем і пад., што маюць дачыненне да дзейнасці якой-н. установы ці асобы.

    • А. інстытута.
    • А. Якуба Коласа.

|| прым. архіўны, .

арце́ль, , ж.

  1. Адна з форм вытворчага аб’яднання грамадзян для вядзення калектыўнай гаспадаркі на аснове абагульнення сродкаў вытворчасці.

    • Рыбалавецкая а.
    • Сельскагаспадарчая а.
  2. Аб’яднанне асоб некаторых прафесій для сумеснай работы з удзелам у агульных даходах і агульнай адказнасцю.

    • А. грузчыкаў.

|| прым. арцельны, . Арцельная гаспадарка.

арце́льшчык, , м. (уст.).

Член арцелі (у 2 знач.)

|| ж. арцельшчыца, .

|| прым. арцельшчыцкі, .

аршы́н, , м.

  1. Старая мера даўжыні, роўная О,71 м.

  2. Лінейка, планка такой даўжыні для мерання.

Мераць на свой а. (перан. меркаваць пра што-н. са свайго пункту погляду, аднабакова; разм.).

Нібы (ці быццам) а. праглынуў (пра чалавека, які стаіць або сядзіць ненатуральна прама; разм.).

Аршын з шапкаю (пра малога, невысокага чалавека; разм.).

|| прым. аршынны, .

  • Пісаць аршыннымі літарамі (надта вялікімі; жарт.).