Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкрутасы, ✂, н. (разм.).

  1. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі.

    • Язда з выкрутасамі.
    • Вырабляць нагамі в.
  2. Мудрагелістыя моўныя звароты.

    • Слоўныя в.
  3. перан. Хітрыкі, дзівацтвы.

    • Прызнаўся ва ўсім без выкрутасаў.

выкрутка, ✂, ж. (разм.).

Выхад (з цяжкага становішча).

  • Няма ніякай выкруты.

выкрутлівы, ✂ (разм.).

Знаходлівы, скрытны.

  • В. гаспадарнік.

|| наз. выкрутлівасць, ✂.

выкруціцца, ✂; зак.

  1. Адкруціўшыся, выпасці.

    • Шруба выкруцілася.
  2. Тое, што і вывіхнуцца (разм.).

    • Выкруцілася рука ў плячы.
  3. Спрытна выслізнуць, вызваліцца.

    • В. з рук праціўніка.
  4. перан. Выйсці з цяжкага становішча.

    • В. з бяды.

|| незак. выкручвацца, ✂.

выкруціць, ✂; зак.

  1. Выняць круцячы.

    • В. лямпачку.
  2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.

    • В. выпаласканую сарочку.
  3. Тое, што і высвідраваць.

    • В. дрылём дзірку.
  4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).

    • В. руку.

|| незак. выкручваць, ✂.

выкрывальнік, ✂, м.

Той, хто выкрывае каго-, што-н.

  • В. агрэсараў.
  • В. недахопаў.

|| ж. выкрывальніца, ✂.

|| прым. выкрывальніцкі, ✂.

выкрывальны, ✂.

Які выкрывае каго-, што-н. і уласцівы выкрыванню.

  • В. фельетон.
  • Выкрывальная сіла.

|| наз. выкрывальнасць, ✂.

выкрык, ✂, м.

Гучны, адрывісты вокліч, крык.

  • Знадворку даносіліся выкрыкі.

выкрыкнуць, ✂; зак. і аднакр.

Голасна вымавіць, крыкнуць.

  • В. чыё-н. прозвішча.
  • — Стаяць! — выкрыкнуў Фёдар.

|| незак. выкрыкваць, ✂.

выкрыць, ✂; зак.

  1. Знайсці, выявіць; раскрыць, зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае.

    • В. патайное сховішча.
    • В. злачынствы.
  2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго-н.

    • В. хлусню.
    • В. антынародны характар самаўладства.

|| незак. выкрываць, ✂.

|| наз. выкрыванне, ✂.