выкруціцца, ​; зак.

  1. Адкруціўшыся, выпасці.

    • Шруба выкруцілася.
  2. Тое, што і вывіхнуцца (разм.).

    • Выкруцілася рука ў плячы.
  3. Спрытна выслізнуць, вызваліцца.

    • В. з рук праціўніка.
  4. перан. Выйсці з цяжкага становішча.

    • В. з бяды.

|| незак. выкручвацца, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)