Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арбале́т, , м.

Старадаўняя ручная кідальная зброя ў форме лука.

|| прым. арбалетны, .

арбі́та, , ж.

  1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

    • А. Марса.
  2. перан., чаго або якая.

    • Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.
  3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

    • Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбітальны, .

арбі́тр, , м.

  1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

  2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

арбітра́ж, , м.

Вырашэнне спрэчак не судовага характару арбітрамі, трацейскім судом, а таксама дзяржаўны орган, які займаецца гэтым.

|| прым. арбітражны, .

арг...

Першая частка складаных слоў у знач.: арганізацыйны, напр. аргкамітэт, аргвывады.

аргама́к, , м.

Старажытная назва ўсходніх пародзістых верхавых коней.

|| прым. аргамачны, .

арга́н, , м.

Музычны духавы клавішны інструмент, што складаецца з набору труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра.

|| прым. арганны, .

  • Арганная музыка.

аргана... і аргана-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. арганічны (у 1 знач.), напр. арганагенны, аргана-мінеральны.
  2. які мае адносіны да органаў (у 1 знач.), напр. арганапаталогія, арганапластыка, арганатэрапеўтычны, арганатэрапія (прымяненне з лячэбнай мэтай рэчываў жывёльнага паходжання).

арганізава́ны, .

  1. Аб’яднаны, згуртаваны, які ўваходзіць у склад якой-н. арганізацыі.

    • А. калектыў.
  2. Планамерны, упарадкаваны.

    • А. характар партызанскай барацьбы.
  3. Дысцыплінаваны, які дзейнічае дакладна і планамерна.

|| наз. арганізаванасць, .

арганізава́цца, ; зак.

  1. Узнікнуць, з’явіцца, утварыцца.

    • Арганізаваўся новы аддзел.
  2. Аб’яднацца для якой-н. мэты.

    • А. на барацьбу за мір.

|| незак. арганізоўвацца, .