Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арасі́цца, ; зак.

Пакрыцца кроплямі чаго-н., насыціцца вільгаццю.

  • Арасілася зямля.

|| незак. арашацца, .

арасі́ць, ; зак.

  1. Апырскаць кроплямі чаго-н., увільгатніць.

    • Дробны дождж арасіў глебу.
  2. Шляхам правядзення каналаў абвадніць, паліць.

    • А. палі.

|| незак. арашаць, .

|| наз. арашэнне, .

ара́тар, , м.

Той, хто гаворыць прамову, прамоўца; той, хто валодае красамоўствам, майстэрствам слова.

  • Сапраўдны а.

|| прым. аратарскі, .

ара́тарстваваць, ; незак. (іран.).

Гаварыць з прэтэнзіяй на красамоўства.

арато́рыя, , ж.

Вялікі музычна-драматычны твор для хору, спевакоў-салістаў і аркестра.

|| прым. араторны, і аратарыяльны, .

ара́ты, , м.

Той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

  • Дзе а. плача, там жняя скача (прыказка).

|| прым. арацкі, .

ара́хіс, , м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. арахісавы, .

  • А. торт (з арахісам).

ара́ць, ; незак.

Апрацоўваць зямлю плугам.

  • Ой, пайду я лугам, лугам, дзе мой мілы арэ плугам (з нар.).

|| зак. узараць, .

|| наз. аранне, і ворыва, .

араша́льны, .

Які служыць для арашэння, штучнага ўвільгатнення глебы.

  • А. канал.

арба́, , ж.

Воз (высокі двухколы — у Крыме і на Каўказе або доўгі чатырохколы — на Украіне).