Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апыта́льнік, ✂, м.

Пералік пытанняў па якой-н. тэме, пры зборы якіх-н. звестак; анкета.

апыта́ць, ✂; зак.

Сабраць адказы на якія-н. пытанні.

  • А. усіх прысутных.

|| незак. апытваць, ✂.

|| наз. апытанне, ✂.

|| прым. апытальны, ✂.

  • А. ліст.

апяка́ць, ✂; незак.

Тое, што і апекаваць.

  • А. дзяцей.

апяку́н, ✂, м.

Асоба, якой даручана апека, апякунства над кім-н.

|| ж. апякунка, ✂.

|| прым. апякунскі, ✂.

апяку́нства, ✂, н.

Абавязкі апекуна.

  • Узяць дзяцей пад сваё а.

ап’яня́льны, ✂.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць.

  • А. пах чаромхі.

апярэ́дзіць, ✂; зак.

  1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе, абагнаць.

  2. Зрабіць што-н. раней, чым што-н. адбылося.

    • А. падзеі.

|| незак. апярэджваць, ✂.

|| наз. апярэджанне, ✂.

апярэ́нне, ✂, н.

Пер’е ў птушак.

○

  • Хваставое апярэнне (спец.) — плоскасці на задняй частцы самалёта.

апяча́таць, ✂; зак.

Закрыць доступ да чаго-н., наклаўшы сургучную пячатку.

  • А. кватэру.

|| незак. апячатваць, ✂.

|| наз. апячатванне, ✂.

апячы́, ✂; зак.

  1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым прычыніць боль, пашкодзіць скуру; абпаліць.

    • А. руку.
    • А. крапівой ногі.
  2. перан. Уразіць, усхваляваць.

    • Рэзкае слова апякло сэрца.

|| незак. апякаць, ✂.