Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апры́краць, ✂; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н.

  • Апрыкралі дажджы.

апры́кры, ✂.

Які стаў прыкрым, непрыемным.

апрыто́мнець, ✂; зак.

  1. Ачуцца, прыйсці да прытомнасці.

  2. Апамятацца, набыць здольнасць спакойна разважаць і дзейнічаць.

апры́чнік, ✂, м.

Той, хто знаходзіўся ў радах апрычніны (у 3 знач.).

  • Царскія апрычнікі.

апры́чніна, ✂, ж.

  1. Сістэма надзвычайных мер, ажыццёўленая царом Іванам Грозным для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання самадзяржаўя.

  2. Частка дзяржаўных тэрыторый, якія знаходзіліся ў кіраванні цара і служылі яму апорай у насаджэнні гэтых мер.

  3. Спецыяльнае войска для правядзення палітыкі цара.

|| прым. апрычны, ✂.

  • Апрычнае войска.
  • Апрычныя ўладанні.

апрэ́сніць, ✂; зак.

Зрабіць прэсным, ачысціць ад солей.

  • А. марскую ваду.

|| незак. апрасняць, ✂.

|| наз. апрасненне, ✂.

|| прым. апрасняльны, ✂.

аптаві́к, ✂, м.

Буйны гандляр, камерсант, які вядзе аптовы гандаль.

апто́вы, ✂.

Які звязаны з гандлем оптам, які робіцца оптам.

  • А. гандаль.
  • Аптовыя цэны.

аптыма́льны, ✂ (кніжн.).

Найбольш спрыяльны, зручны; найлепшы.

  • Аптымальныя ўмовы.

|| наз. аптымальнасць, ✂.

аптымі́зм, ✂, ж.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у лепшае, у поспех; проціл. песімізм.

|| прым. аптымістычны, ✂.

|| наз. аптымістычнасць, ✂.