Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апраме́ніцца, ✂; зак.

Тое, што і абпраменіцца.

апраме́ніць, ✂; зак.

Тое, што і абпраменіць.

|| незак. апраменьваць, ✂.

|| наз. апраменьванне, ✂ і апрамяненне, ✂.

  • Апраменьванне кварцам.

апраме́тны, ✂.

  1. Пякельны, такі, як у пекле.

  2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.

    • Апраметная цемра.
    • Праваліцца ў апраметную (наз.).

апрана́ха, ✂, ж. (разм.).

Прадмет верхняга адзення.

  • Накінь на плечы якую-небудзь апранаху.

апрану́ць, ✂; зак.

  1. Адзець.

    • А. дзіця.
    • Ноч апранула зямлю (перан.).
  2. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.

    • А. паліто.
  3. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).

    • А. сям’ю.
  4. Адзець у незвычайнае адзенне, увасобіць у якой-н. форме.

    • А. хлопца ў мядзведзя.

|| незак. апранаць, ✂.

|| звар. апрануцца, ✂.

|| незак. апранацца, ✂.

|| наз. апрананне, ✂.

апрасня́льнік, ✂, м. (спец.).

Прыбор для апраснення вады.

апрасці́цца, ✂; зак.

Стаць больш простым у звычках, адзенні і пад.

|| незак. апрашчацца, ✂.

|| наз. апрашчэнне, ✂.

апра́тацца, ✂; зак.

  1. Ачысціцца, абмыцца, прыбрацца.

    • А. перад святам.
  2. Паправіцца, паздаравець.

    • Ледзь апратаўся пасля хваробы.

|| незак. апратвацца, ✂.

апра́таць, ✂; зак.

Прыбраць, пачысціць, абмыць.

  • А. дзяцей.
  • А. хату перад святам.

|| незак. апратваць, ✂.

апраўда́льны, ✂.

Які заключае ў сабе апраўданне.

  • А. прыгавор.
  • А. дакумент.