Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апа́слівы, (разм.).

Які дзейнічае з апаскай, недаверлівы, насцярожаны.

  • А. крок.

|| наз. апаслівасць, .

апасро́дкаваны, (кніжн.).

Дадзены не непасрэдна, а пры дапамозе чаго-н. іншага.

  • Веды, апасродкаваныя вопытам.

апасты́лець, ; зак. (разм.).

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным.

апасты́лы, (разм.).

Які вельмі апрыкраў, надакучыў, зрабіўся нямілым, невыносным.

  • Апастылая атмасфера.

апасты́ляцца, ; незак. (разм.).

Сварыцца, лаяцца.

  • Няварта а. з людзьмі.

апастэрыёры, прысл. (кніжн.).

На падставе вопыту, вопытных дадзеных; проціл. апрыёры.

|| прым. апастэрыёрны, .

|| наз. апастэрыёрнасць, .

апа́сці, ; зак.

  1. Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).

    • Лісце ўсё апала.
  2. Паменшыцца ў аб’ёме, спасці.

    • Вада за ноч на рацэ апала.
    • Чалавек схуднеў, шчокі апалі.
  3. Апусціцца, упасці, звіснуць.

    • Пасмы валасоў апалі на лоб.
  4. (1і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.

    • Апалі росы на лугах.
  5. перан. Прыйсці, апусціцца.

    • Ціхі вечар апаў на зямлю.
  6. перан. Пагоршыцца, сапсавацца.

    • Апаў настрой.

|| незак. ападаць, .

апаты́т, , м.

Мінерал, з якога вырабляюць суперфасфат, фосфарную кіслату і пад.

|| прым. апатытавы, .

  • Апатытавая руда.

апаты́чны, .

Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.

  • А. чалавек.

|| наз. апатычнасць, .

апа́тыя, , ж.

Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці да ўсяго.

|| прым. апатычны, .