Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апаро́с, ✂, м. (спец.).

Роды ў свінні і самак іншых жывёл (вожыка, барсука).

апартаме́нты, ✂, м.

Вялікае раскошнае памяшканне.

|| прым. апартаментны, ✂.

апартуні́зм, ✂, м.

Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў поглядам большасці, сцвярджэнне неабходнасці згоды бакоў, згодніцтва ў палітычнай барацьбе; наогул — прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць.

|| прым. апартуністычны, ✂.

апартуні́ст, ✂, м.

Прыхільнік апартунізму, згоднік.

|| ж. апартуністка, ✂.

|| прым. апартунісцкі, ✂.

апартэі́д, ✂, м.

Крайняя форма расавай дыскрымінацыі якой-н. групы насельніцтва аж да тэрытарыяльнай ізаляцыі яе.

  • Ахвяры апартэіду.

апа́рына, ✂, ж. (разм.).

Паглыбленае месца на балоце, якое не зарасло травою ці мохам, акно.

  • Уваліцца ў апарыну.

апа́рыцца, ✂; зак.

Пашкодзіць сабе скуру варам, гарачай парай.

|| незак. апарвацца, ✂.

апа́рыць, ✂; зак.

  1. Пашкодзіць скуру варам, гарачай парай.

    • А. рукі.
  2. Абліць варам.

    • А. сечку.

|| незак. апарваць, ✂.

апаса́цца, ✂; незак.

Тое, што і баяцца (у 1 знач,).

  • А. прастуды.
  • А. хадзіць поначы.

апа́ска, ✂, ж. (разм.).

Асцярожнасць у прадбачанні небяспекі; боязь, страх.

  • Гаварыць з апаскай.