Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апалчэ́нец, ✂, м.

Чалавек, які ўступіў у апалчэнне.

|| ж. апалчэнка, ✂.

|| прым. апалчэнскі, ✂.

апалчэ́нне, ✂, н.

  1. Ваеннае фарміраванне, якое ствараецца для дапамогі рэгулярнай арміі на добраахвотных пачатках.

    • Народнае а.
  2. У царскай арміі: вайсковы рэзерв з асоб, якія не былі на ваеннай службе або выйшлі па ўзросту з запасу.

    • А. другога разраду.

|| прым. апалчэнскі, ✂.

апа́лы, ✂.

  1. Які асыпаўся, апаў з дрэў і пад.

    • Апалае лісце.
  2. Які нізка апусціўся, абвіс.

    • Апалыя галіны яблынь.
  3. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся.

    • А. настрой.

апа́льны, ✂.

Даўней: які знаходзіўся ў апале.

  • А. баярын.

апа́льшчык, ✂, м.

Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай.

|| ж. апальшчыца, ✂.

|| прым. апальшчыцкі, ✂.

апаля́чыць, ✂; зак.

Зрабіць падобным на палякаў па мове, звычаях і пад.

|| незак. апалячваць, ✂.

|| звар. апалячыцца, ✂.

|| незак. апалячвацца, ✂.

|| наз. апалячанне, ✂.

апа́мятацца, ✂; зак.

  1. Апрытомнець, прыйсці да памяці.

    • Апамятаўся ён у шпіталі.
  2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку.

    • Апамятайся, што ты гаворыш!
  3. Агледзецца, заўважыць.

    • Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.

апанава́ць, ✂; зак.

  1. Ахапіць, авалодаць (пра фізічны стан, настрой і пад.).

    • Жанчыну апанаваў страх.
  2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць, накінуцца.

    • Яго апанавалі сабакі.
  3. З’явіцца ў вялікай колькасці (разм.).

    • Жанчына сядзіць дома: дзеці апанавалі.

|| незак. апаноўваць, ✂.

апане́нт, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто апаніруе каму-н.

  • Афіцыйны а. на абароне дысертацыі.

|| ж. апанентка, ✂.

|| прым. апаненцкі, ✂.

апані́раваць, ✂; незак. (кніжн.).

Выступаць з крытычным разборам чаго-н. на дыспуце, у час абароны дысертацыі і пад.

  • А. дысертанту.