ужывальны, ✂.
Які часта, шырока ўжываецца, агульнапрыняты.
|| наз. ужывальнасць, ✂.
ужывацца, ✂; незак.
Быць ва ўжыванні, ужывальным.
|| наз. ужыванне, ✂ і ужытак, ✂.
- Увайсці ва ўжыванне (ва ўжытак).
- Выйсці з ужывання (ужытку).
ужывіць, ✂; зак. (спец.).
Змясціць унутр жывога арганізма часова ці для прыжыўлення.
|| незак. ужыўляць, ✂.
ужыўчывы, ✂.
Які ўмее ўжывацца (гл. ужыцца ў 1 знач.), ладзіць з другімі або ўласцівы такому чалавеку.
|| наз. ужыўчывасць, ✂.
ужыць1, ✂; зак.
Змагчы жыць, пражыць дзе-н., з кім-н., ужыцца.
ужыць2, ✂; зак.
Выкарыстаць, прымяніць што-н. для чаго-н.
- У. новы метал.
- У. незразумелае слова.
- У. што-н. у ежу.
- У. свае веды.
|| незак. ужываць, ✂.
|| наз. ужыванне, ✂ і ужытак, ✂.
уз... (а таксама уза..., ус...), прыстаўка.
-
Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае:
- 1) накіраванасць руху ўверх, напр. узляцець;
- 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр. узвіхрыцца, узрасці;
- 3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр. узбоўтаць, уз’есціся.
-
Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр. узлесак,
узмор’е, узбоч, уздоўж.
уза..., прыстаўка.
Тое, што і уз; ужыв. замест «уз...» перад збегам зычных і перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або
апостраф, напр. узабрацца, узаткнуць, узалью, узаб’ю.