Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апаліты́зм, ✂, м.

Абыякавасць да пытанняў палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

|| прым. апалітычны, ✂.

апаліты́чны, ✂.

  1. гл. апалітызм.

  2. Які ўхіляецца ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці, абыякавы да пытанняў і праблем палітыкі.

|| наз. апалітычнасць, ✂.

апалі́ць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абпаліць. Маланка апаліла дрэва.

  2. Нагрэць (палівам), зрабіць цёплым.

    • А. кватэру.

|| незак. апальваць, ✂.

|| наз. апальванне, ✂ і апал, ✂.

апало́гія, ✂, ж. (кніжн.).

Непамернае ўсхваленне, абарона каго-, чаго-н.

|| прым. апалагетычны, ✂.

апало́нік​1, ✂, м.

Хвастатая лічынка жабы.

|| прым. апалонікавы, ✂.

апало́нік​2, ✂, м.

Вялікая лыжка, якой разліваюць вадкую страву.

апало́ць, ✂; зак.

Полючы, ачысціць ад пустазелля.

  • А. грады.

|| незак. аполваць, ✂.

апа́лубіць, ✂; зак. (спец.).

Абабіць, абкласці чым-н. знадворку якое-н. збудаванне.

|| наз. апалубка, ✂.

|| прым. апалубачны, ✂. Апалубачныя работы.

апа́лубка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. апалубіць.

  2. Форма будучай бетоннай ці жалезабетоннай канструкцыі, якая напаўняецца арматурай і бетоннай сумессю.

    • Драўляная а.
    • Стальная а.

апалу́шкі, ✂.

Невялікія начоўкі для ачысткі зерня ў хатніх умовах.