Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апаге́й, ✂, м.

  1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; проціл. перыгей (спец.).

  2. перан. Вышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжн.).

    • У апагеі славы.

|| прым. апагейны, ✂.

апаго́дзіцца, ✂; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і распагодзіцца.

  • К вечару апагодзілася.

|| незак. апагоджвацца, ✂.

апа́д, ✂, м.

  1. гл. апасці.

  2. зб. Плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы і пад.

    • Збіраць а.

апа́дкі, ✂.

  1. мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад.

  2. часцей. Тое, што і апад.

    • Яблыкі-ападкі.

|| прым. ападкавы, ✂.

апазі́цыя, ✂, ж.

  1. Супрацьдзеянне, супраціўленне (кніжн.). Быць у апазіцыі каму-, чаму-н. (будучы нязгодным з чыімі-н. поглядамі і дзеяннямі, супрацьдзейнічаць ім).

  2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі, партыі і пад., якая вядзе палітыку супрацьдзеяння, супраціўлення большасці.

    • Парламенцкая а.

|| прым. апазіцыйны, ✂.

апазіцыяне́р, ✂, м.

Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).

|| ж. апазіцыянерка, ✂.

|| прым. апазіцыянерскі, ✂.

апазнава́льны, ✂.

Які служыць для апазнавання.

  • А. знак.

апазна́ць, ✂; зак. (афіц.).

Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.

  • А. мёртвага.
  • А. свае рэчы.

|| незак. апазнаваць, ✂.

|| наз. апазнаванне, ✂.

|| наз. апазнанне, ✂.

апазне́нне, ✂, н.

Тое, што і спазненне.

  • Пачаць сход з апазненнем.

апазні́цца, ✂; зак.

Тое, што і спазніцца.

  • А. на работу.

|| незак. апазняцца, ✂.