Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антрапа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да чалавека, яго вывучэння, напр. антрапагеаграфія, антрапагенез, антрапаметрыя.

антрапало́гія, ✂, ж.

Навука аб біялагічнай прыродзе чалавека.

|| прым. антрапалагічны, ✂.

антрапамарфі́зм, ✂, м. (спец.).

Перанясенне чалавечых псіхалагічных уласцівасцей на з’явы прыроды, жывёл, прадметаў, а таксама ўяўленне багоў у выглядзе людзей.

|| прым. антрапамарфічны, ✂.

антрапані́міка, ✂, ж.

Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. антрапанімічны, ✂.

антрапані́мія, ✂, ж.

Сукупнасць антрапонімаў.

|| прым. антрапанімічны, ✂.

антрапо́лаг, ✂, м.

Спецыяліст па антрапалогіі.

антрапо́нім, ✂, м.

Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек.

|| прым. антрапанімічны, ✂.

антрацы́т, ✂, м.

Лепшы гатунак каменнага вугалю.

|| прым. антрацытавы, ✂ і антрацытны, ✂.

антраша́, нескл., н.

Лёгкі скачок уверх у балетных танцах, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

  • Выкідваць а. (перан. рабіць мудрагелістыя рухі нагамі; разм.).

антрэко́т, ✂, м.

Адбіўная катлета з міжрэбернай часткі ялавічыны.

|| прым. антрэкотны, ✂.