Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ано́нс, , м. (кніжн.).

Папярэдняя аб’ява (пра гастролі, спектакль, канцэрт, лекцыю і пад.).

|| прым. анонсны, .

анса́мбль, , м.

  1. Зладжанасць, стройнасць частак адзінага цэлага, а таксама само такое цэлае.

    • Архітэктурны а.
  2. Калектыў, адпаведны склад спевакоў, музыкантаў і пад.

    • А. песні і танца.

|| прым. ансамблевы, .

антагані́зм, , м.

Непрымірымая супярэчнасць.

  • Класавы а.

|| прым. антаганістычны, .

антагані́ст, , м.

Непрымірымы праціўнік.

|| ж. антаганістка, .

|| прым. антаганісцкі, .

анталагі́чны, .

  1. гл. анталогія​1.

  2. Створаны ў духу антычнай лірыкі (спец.).

    • Анталагічная паэзія.

антало́гія1, , ж.

Зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў.

  • А. беларускай паэзіі.

|| прым. анталагічны, .

антало́гія2, , ж.

Вучэнне аб быцці, характары і структуры рэчаіснасці.

|| прым. анталагічны, .

анто́наўка, , ж.

Сорт позніх кіслых яблыкаў.

анто́нім, , м.

У мовазнаўстве: слова, процілеглае па значэнню другому слову, напр. «белы» і «чорны», «дабро» і «зло» і пад.

|| прым. антанімічны, .

антра́кт, , м.

  1. Кароткі перапынак паміж дзеямі спектакля ці аддзяленнямі канцэрта.

  2. Невялікі музычны твор для выканання паміж дзвюма дзеямі оперы, п’есы.

|| прым. антрактны, .