Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадзільня, ✂, ж. (уст.).

Прадзільная фабрыка або майстэрня.

прадзільшчык, ✂, м.

Рабочы, заняты вырабам пражы.

|| ж. прадзільшчыца, ✂.

прадзімаць, ✂; незак.

  1. гл. прадзьмуць.

  2. Аб патоку паветра: дзьмуць наскрозь, абдзімаць з усіх бакоў.

    • Вецер прадзімае.

прадзіравіцца, ✂; зак. (разм.).

Зрабіцца дзіравым; знасіцца да дзірак.

  • Кашуля прадзіравілася.

|| незак. прадзіраўлівацца, ✂.

прадзіравіць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць дзірку ў чым-н.; разарваць.

  • П. лодку.
  • П. штаны.

|| незак. прадзіраўліваць, ✂.

прадзьмухаць, ✂; зак.

Прачысціць струменем паветра.

  • П. муштук.

|| незак. прадзьмухваць, ✂.

прадзьмуць, ✂; зак.

  1. Тое, што і прадзьмухаць.

  2. безас., каго-што. Праняць ветрам, выклікаўшы ахаладжэнне.

    • Яго прадзьмула (прастудзіўся).

|| незак. прадзімаць, ✂.

прадзяўбаць, ✂; зак.

Тое, што і прадзяўбці.

|| незак. прадзёўбваць, ✂.

прадзяўбці, ✂; зак.

  1. гл. дзяўбці.

  2. Прабіць ударамі дзюбы.

  3. Правесці які-н. час за дзяўбаннем.

|| незак. прадзёўбваць, ✂.

прадзяўбціся, ✂; зак.

Пра птушаня: прадзёўбшы шалупайку, выбрацца з яйца.

|| незак. прадзёўбвацца, ✂.