Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амбі́цыя, ✂, ж.

  1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць,

    • Кідацца ў амбіцыю (пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца; разм.).
  2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

    • Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

|| прым. амбіцыйны, ✂ і амбітны, ✂.

амбо́н, ✂, м.

Узвышанае месца ў царкве перад іканастасам, з якога чытаюцца пропаведзі.

|| прым. амбонны, ✂.

амбразу́ра, ✂, ж.

  1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

  2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразурны, ✂.

амбро́зія, ✂, ж.

У грэчаскай міфалогіі: ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

амбулато́рыя, ✂, ж.

Лячэбніца для прыходзячых хворых і аказання дапамогі дома.

|| прым. амбулаторны, ✂.

  • Амбулаторнае лячэнне.

аме́га, ✂, ж.

Назва апошняй літары грэчаскага алфавіта.

амерыка́нцы, ✂, м.

Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.

|| ж. амерыканка, ✂.

|| прым. амерыканскі, ✂.

аметы́ст, ✂, м.

Каштоўны камень фіялетавага або з блакітным адценнем колеру.

|| прым. аметыставы, ✂.

аме́цце, ✂, н., зб.

Дробныя рэшткі, кавалачкі каласоў, мякіны і пад., што атрымліваюцца пры малацьбе і ачыстцы зерня.

амёба, ✂, ж.

Прасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая ў працэсе руху можа змяняць форму цела.

|| прым. амёбны, ✂.