Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаўрон, ✂, м. (спец.).

Нашыўка з галуну ў выглядзе вугла на рукаве форменнага адзення.

  • Яфрэйтарскі ш.
  • Залатыя шаўроны.

|| прым. шаўронны, ✂.

шаўчыха, ✂, ж. (разм.).

Жонка шаўца.

шафа, ✂, ж.

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе стаячай скрынкі з дзверцамі для захоўвання чаго-н.

    • Кніжная ш.
    • Убудаваная ш. (уробленая ў сцяну).
    • Незгаральная ш. (металічная скрынка для захоўвання каштоўнасцей).
  2. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі для сушкі, выпечкі (у плітах) і пад.

    • Сушыльная ш.
    • Выцяжная ш.

|| памянш. шафка, ✂.

|| прым. шафавы, ✂.

шафер, ✂, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец.

|| прым. шаферскі, ✂.

шаферка, ✂, ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.

шафёр, ✂, м.

Вадзіцель аўтамабіля.

|| прым. шафёрскі, ✂.

  • Шафёрскія правы.

шафран, ✂, м.

  1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

  2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. шафранавы, ✂ і шафранны, ✂.

  • Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).

шафярня, ✂, ж., зб. (разм. пагард.).

Шафёры.

  • Ш. лаецца, што прастоі зрываюць графік.

шах​1, ✂, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах.

  • Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прым. шахскі, ✂.

шах​2, ✂, м.

У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу.

  • Аб’явіць ш.
  • Ш. каралю.