Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спідвей, , м.

Від спорту — мотагонкі на спецыяльных трэках.

спідометр, , м.

Прыбор у транспартнай машыне — паказальнік хуткасці руху і пройдзенай адлегласці.

спікер, , м.

Старшыня парламента ці (у парламентах некаторых краін) яго ніжняй палаты.

|| прым. спікерскі, .

спілаваць, ; зак.

  1. Зрэзаць пілой.

    • С. бярозу.
    • С. верхавіну дрэва.
  2. Зраўняць напільнікам шурпатасці на чым-н.; апілаваць.

|| незак. спілоўваць, .

|| наз. спілоўванне, .

спіна, , ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

  • Гнуць спіну (таксама перан. 1) многа і цяжка працаваць на каго-н.; 2) перад кім пакланяцца, угоднічаць).
  • Не разгінаючы спіны (таксама перан. без адпачынку, старанна рабіць што-н.).
  • Нацерці спіну.
  • Рабіць што-н. за спінай у каго-н. (таксама перан. без ведама каго-н.).
  • Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. (таксама перан. выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.).
  • За спінай вялікі вопыт работы (у мінулым).
  • На ўласнай спіне зведаць што-н. (перан. на сваім вопыце).

|| памянш. спінка, .

|| прым. спінны, .

  • Спінныя пазванкі.
  • С. мозг (у пазваночніку).

спінінг, , м.

Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна, шпулькі з лёскай і блясны.

|| прым. спінінгавы, .

спінка, , ж.

  1. гл. спіна.

  2. Апора для спіны ў крэсла, канапы і пад.

    • С. крэсла.
  3. Частка адзення, якая закрывае спіну (спец.).

    • Выкраіць спінку.

спіннамазгавы, .

Які мае адносіны да спіннога мозга.

  • Спіннамазгавыя нервы.

спіраль, , ж.

  1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.

  2. Дрот, спружына або другі прадмет у выглядзе такой лініі.

    • С. для праса.

|| памянш. спіралька, .

|| прым. спіральны, .

спірт, , м.

  1. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.

    • Вінны с.
  2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спец.).

    • Метылавы с.
    • Драўняны с.

|| прым. спіртавы, і спіртны, .

  • Спіртавыя лакі.
  • Спіртавое браджэнне.
  • Купіць спіртнога (наз.).