спірт назоўнік | мужчынскі род
-
Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.
- Вінны с.
-
Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спецыяльны тэрмін).
- Метылавы с.
- Драўняны с.
|| прыметнік: спіртавы і спіртны.
- Спіртавыя лакі.
- Спіртавое браджэнне.
- Купіць спіртнога (назоўнік).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)