Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скол, , м.

Месца, дзе што-н. сколата, адкалолася.

  • С. на мармуры.

сколак, , м.

  1. Адколаты кавалак чаго-н.

    • С. каменя.
  2. перан. Дакладнае падабенства, копія з чаго-н.

    • Сколкі чужых думак.

скон, , м.

Тое, што і скананне.

  • Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) (разм.) — да (самай) смерці.

скончыцца, ; зак.

  1. Тое, што і кончыцца (у 1 і 2 знач.).

  2. Тое, што і памерці (у 1 знач.).

скончыць, ; зак.

Тое, што і кончыць (у 1, 2 і 3 знач.).

скорагаворка, , ж.

  1. Хуткае маўленне.

    • Гаварыць скорагаворкай.
  2. Спецыяльна прыдуманая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе (напр.: ліска лашчыць лісяня, а ласіха — ласяня).

|| прым. скорагаворачны, .

скорам, , м.

  1. Скаромная (мясная або малочная) ежа.

    • Чым такі с., дык лепш нішчымніца (прыказка).
  2. Тое, што і мясаед.

скорамінучы, (кніжн.).

Недаўгавечны, кароткатэрміновы.

скорапіс, , м.

Хуткае злітнае пісьмо, пераважна ў старажытных рукапісах.

|| прым. скарапісны, .

скорапсавальны, .

Які хутка псуецца, калі захоўваецца не ў належных умовах.

  • С. прадукт.