Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаптаць, ✂; незак.

Гаварыць шэптам.

  • Ш. на вуха каму-н.
  • Ш. малітвы.

|| аднакр. шапнуць, ✂.

|| наз. шаптанне, ✂.

шаптун, ✂, м.

  1. Чалавек, які шэпчацца.

  2. перан. Пляткар, распаўсюджвальнік чутак.

  3. Знахар, чараўнік (уст.).

|| ж. шаптуха, ✂.

шапялявіць, ✂; незак.

Тое, што і шапяляць.

|| наз. шапяляўленне, ✂.

шапялявы, ✂.

  1. Які вымаўляе свісцячыя гукі (с, з) падобна да шыпячых (ш, ж).

    • Шапялявае дзіця.
  2. Пра свісцячыя зычныя гукі: які вымаўляецца блізка да шыпячых.

    • Ш. гук.
    • Шапялява (прысл.) вымаўляць «с».

|| наз. шапялявасць, ✂.

шапяляць, ✂; незак.

Гаварыць невыразна, з шапялявым адценнем.

|| наз. шапялянне, ✂.