Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тыкаць2, ; незак. (разм. неадабр.).

Звяртацца да каго-н. на «ты».

|| наз. тыканне, .

тыл, , м.

  1. Задняя частка, старана чаго-н.; частка, старана, процілеглая пярэдняй.

    • Зайсці з тылу.
  2. Тэрыторыя, размешчаная ззаду лініі фронту.

    • Ударыць у т. праціўніку.
  3. звычайна мн. Сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, якія ствараюцца для матэрыяльнага, тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войск.

  4. перан. У час вайны: уся краіна ў процілегласць фронту.

    • Працаўнікі тылу.

|| прым. тылавы, .

тылавік, , м. (разм.).

Той, хто служыць у тыле (у 3 знач.).

тыльны, .

Які знаходзіцца ззаду каго-, чаго-н., з’яўляецца задняй стараной чаго-н.

  • Т. бок далоні.

тым, часц.

  1. суадноснае слова.

    • 1) Ужыв. ў складаных сказах з даданымі дапаўняльнымі, калі апорнае слова галоўнага сказа кіруе як даданым сказам, так і займеннікам.

    • 2) Ужыв. ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі, якія падпарадкоўваюцца пры дапамозе злучніка «чым».

      • Чым бліжэй восень, тым карацейшыя дні.
    • 3) Ужыв. перад членамі простага сказа, якія супастаўляюцца пры дапамозе злучніка «чым», каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы (звычайна перад вышэйшай ступенню прыслоўя або прыметніка).

      • Чым госць радзейшы, тым мілейшы (прыказка).
  2. З’яўляецца састаўной часткай складаных падзельных злучнікаў «між тым, як», «перад тым як», «тым больш што».

  3. часц. ўзмацняльная. Ужыв. з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы.

тымпан1, , м.

Старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры.

тымпан2, , м. (спец.).

Трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі ці скульптурнымі ўпрыгожаннямі.

тын, , м.

Агароджа з вертыкальных або папярочных жэрдак, пераплеценых прутамі лазы.

|| памянш. тынок, .

|| прым. тынавы, .

тынк, , м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску і пад.), а таксама засохлы слой такога раствору.

  • Ад сцяны адваліўся т.

тынкавальны, .

Які мае адносіны да тынкоўкі, тынкавання.

  • Тынкавальныя работы.