тым, часц.

  1. суадноснае слова.

    • 1) Ужыв. ў складаных сказах з даданымі дапаўняльнымі, калі апорнае слова галоўнага сказа кіруе як даданым сказам, так і займеннікам.

    • 2) Ужыв. ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі, якія падпарадкоўваюцца пры дапамозе злучніка «чым».

      • Чым бліжэй восень, тым карацейшыя дні.
    • 3) Ужыв. перад членамі простага сказа, якія супастаўляюцца пры дапамозе злучніка «чым», каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы (звычайна перад вышэйшай ступенню прыслоўя або прыметніка).

      • Чым госць радзейшы, тым мілейшы (прыказка).
  2. З’яўляецца састаўной часткай складаных падзельных злучнікаў «між тым, як», «перад тым як», «тым больш што».

  3. часц. ўзмацняльная. Ужыв. з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)