Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стэп, ✂, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэпавы, ✂.

стэпавік, ✂, м.

  1. Жыхар стэпавай мясцовасці.

  2. Конь стэпавай пароды.

|| ж. стэпавічка, ✂.

стэрлінг, ✂, м.:

  • фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэрлінгавы, ✂.

стэрх, ✂, м.

Белы журавель, які водзіцца ў тундры і лесатундры.

стэрылізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

  2. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрылізацыя, ✂.

|| прым. стэрылізацыйны, ✂.

стэрылізатар, ✂, м.

Апарат для стэрылізацыі (гл. стэрылізаваць у 1 знач.).

стэрыльны, ✂.

Ачышчаны ад мікраарганізмаў, абеззаражаны.

  • Стэрыльная павязка.

|| наз. стэрыльнасць, ✂.

стэрэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які адносіцца да стэрэаскапічнага адлюстравання, напр. стэрэакіно, стэрэарэнтгенаграма;
  • 2) які адносіцца да стэрэафаніі, напр. стэрэагук, стэрэамагнітафон;
  • 3) які адносіцца да стэрэаметрыі, напр. стэрэаабмер;
  • 4) які адносіцца да стэрэатыпіі, напр. стэрэатыпограф.

стэрэаметрыя, ✂, ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае фігуры, размешчаныя ў прасторы.

|| прым. стэрэаметрычны, ✂.

стэрэаскапічны, ✂.

  1. гл. стэрэаскоп.

  2. Пра адлюстраванне: аб’ёмны, рэльефны (спец.).

    • С.дальнамер.
    • С. фільм.
    • Стэрэаскапічная кіназдымка.