Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стойла, , н.

  1. Адгароджанае месца ў хляве для каня або для каровы.

  2. Тое, што і стойбішча (у 2 знач.).

|| прым. стойлавы, .

стойма, прысл. (разм.).

У стаячым становішчы.

  • Паставіць бервяно с.

стол, , м.

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

    • Пісьмовы с.
    • Сесці за сталы.
    • Перагаворы за круглым сталом (перан. пры поўным раўнапраўі бакоў).
  2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

    • Аперацыйны с.
  3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

    • Мясны с.
    • Дыетычны с.
    • Вегетарыянскі с.
  4. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў.

    • С. даведак.
    • Пашпартны с.
    • С. заказаў (аддзел у магазіне, дзе пакупнікі могуць зрабіць папярэднія заказы).

|| памянш. столік, .

|| прым. сталовы, .

столік, , м.

  1. гл. стол.

  2. Стол для наведвальнікаў у рэстаране, сталовай, кафэ і пад. (разм.).

    • Афіцыянт бярэ заказы ля століка.

столка, , ж.

Тое, што і рэдзь.

  • Скласці матэрыю ў дзве (тры) столкі (у некалькі разоў).

столь, , ж.

  1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

    • Пафарбаваная с.
    • Пад с. (вельмі высокі).
  2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

    • Насыпаць пяску на с.

|| прым. столевы, .

столькі, займ. і прысл.

  1. займ. і прысл. ўказальнае. Абазначае менавіта такую колькасць чаго-н.; вызначаная колькасць.

    • Купілі с. кніг, колькі планавалі.
    • Столькіх (наз.) хлопцаў не далічыліся.
  2. займ. і прысл. азначальнае. Так многа, у такой колькасці, так доўга.

    • С. працы ўкладзена.
    • Дзе ты быў с. часу?
  3. прысл. меры і ступені. У такой ступені, настолькі, так.

    • С. я перахваляваўся.

стома, , ж.

Зморанасць ад цяжкай працы ці якога-н. занятку.

  • Пад вечар найшла с.

стометроўка, , ж.

У спорце: дыстанцыя ў сто метраў.

стомлены, .

Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім-н. заняткам.

  • Стомленая маці.
  • Стомленаму (наз.) можна трохі адпачыць.

|| наз. стомленасць, .