стол назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

    • Пісьмовы с.
    • Сесці за сталы.
    • Перагаворы за круглым сталом (пераноснае значэнне: пры поўным раўнапраўі бакоў).
  2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

    • Аперацыйны с.
  3. адзіночны лік: Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

    • Мясны с.
    • Дыетычны с.
    • Вегетарыянскі с.
  4. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў.

    • С. даведак.
    • Пашпартны с.
    • С. заказаў (аддзел у магазіне, дзе пакупнікі могуць зрабіць папярэднія заказы).

|| памяншальная форма: столік.

|| прыметнік: сталовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)