Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ствол, ✂, м.

  1. Асноўная частка дрэва ад каранёў да верхавіны, якая трымае на сабе галіны і лісты.

  2. Частка агнястрэльнай зброі ў выглядзе трубы, праз якую праходзіць, атрымаўшы напрамак палёту, куля або снарад.

  3. Частка шахты ад паверхні да дна.

    • Праходка ствала.
  4. У тэхніцы, анатоміі: назва розных прадметаў або органаў, якія маюць форму прамой трубы.

    • С. пажарнага рукава.
    • С. соннай артэрыі.

|| прым. ствалавы, ✂, стваловы, ✂ і ствольны, ✂.

створ, ✂, м.

  1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад.

    • С. футбольных варот.
  2. Тое, што і створка.

  3. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў (спец.).

|| прым. створны, ✂.

створка, ✂, ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.

створкавы, ✂.

Які мае створкі, складаецца з іх.

  • Створкавыя дзверы.