Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стагаваць, ; незак.

Складаць у стагі салому, сена і пад.

  • Ён араў і стагаваў гадамі.

|| наз. стагаванне, .

стагакід, , м.

Сельскагаспадарчая машына для складвання стагоў.

стагнаць, ; незак.

  1. Абзывацца стогнам.

    • Хлопчык ціха стагнаў.
    • Стогне лес ад буры (перан.).
  2. перан. Скардзіцца, наракаць.

    • Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.
  3. перан. Пакутаваць пад прыгнётам каго-, чаго-н.

    • Народы калоній стагналі ад уціску.

|| наз. стагнанне, .

стагоддзе, , н.

  1. Прамежак часу ў 100 гадоў.

    • Дваццатае с.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася 100 гадоў таму назад.

    • С. з дня нараджэння Рыгора Шырмы.

|| прым. стогадовы, і стагодні, .

стадны, .

  1. Які жыве гуртам, уласцівы гурту.

    • С. характар жыцця першабытных людзей.
    • С. інстынкт.
  2. перан. Заснаваны на несвядомым падпарадкаванні гурту, большасці.

    • Стаднае пачуццё.

|| наз. стаднасць, .

стадыён, , м.

Спартыўны комплекс з футбольным полем, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў, дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі.

|| прым. стадыённы, .

стадыя, , ж.

Перыяд, ступень у развіцці чаго-н.

  • С. росту.
  • Апошняя с. развіцця хваробы.

|| прым. стадыйны, .

стадыяльны, , ж. (кніжн.).

Які адбываецца па стадыях.

  • С. працэс.

|| наз. стадыяльнасць, .

стаенны, .

Пра каня: які прызначаны для выезду, на якім не працуюць.

стаер, , м.

Спартсмен-бягун (а таксама плывец, канькабежац, веласіпедыст) на доўгія дыстанцыі.

|| прым. стаерскі, .