дзеяслоў | незакончанае трыванне
Абзывацца стогнам.
- Хлопчык ціха стагнаў.
- Стогне лес ад буры (пераноснае значэнне).
пераноснае значэнне: Скардзіцца, наракаць.
- Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.
пераноснае значэнне: Пакутаваць пад прыгнётам каго-, чаго-н.
- Народы калоній стагналі ад уціску.
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)