Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сплысціся, і сплыцца, ; зак.

  1. Прыплысці ў адно месца з розных бакоў.

    • Гусі сплыліся на сярэдзіну ракі.
    • Людзі сплыліся на выган (перан. сабраліся ў адным месцы).
  2. Зліцца ў адно, страціць выразнасць абрысаў.

    • Фарбы сплыліся ў цемры.

|| незак. сплывацца, .

сплюнуць, ; зак.

  1. Выплюнуць што-н. з рота.

    • С. сліну.
  2. Плюнуць куды-н.

    • С. на траву.

|| незак. сплёўваць, .

сплюшчыцца1, ; зак.

Пра вочы, павекі: заплюшчыцца.

|| незак. сплюшчвацца, .

сплюшчыцца2, ; зак.

Зрабіцца пляскатым ад удару, ціску.

  • Галоўка цвіка сплюшчылася.

|| незак. сплюшчвацца, .

сплюшчыць, ; зак.

Пра вочы, павекі: заплюшчыць.

|| незак. сплюшчваць, .

спляжыць, ; зак.

  1. Пра лес: вынішчыць, ссячы (разм.).

    • Будавалі дарогу і спляжылі ўвесь бярэзнік.
  2. Вытаптаць, стаптаць (разм.).

    • Скаціна спляжыла віку.
  3. каго і без дапаўнення. Ударыць (разм. груб.).

    • С. кіем па спіне.
  4. Затаптаць, забрудзіць (разм.).

    • Усю пасцель спляжылі.

спляскацца, ; зак.

Ад ціску, удару зрабіцца пляскатым; сплюшчыцца.

|| незак. сплесквацца, .

спляснелы, і сплеснелы, .

Пакрыты плесняй.