Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сола, .

  1. нескл., н. Музычны твор або яго частка, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам.

    • С. для цымбалаў з аркестрам.
  2. нескл., н. Выкананне такога твора адным чалавекам.

    • С. на баяне.
  3. прысл. Без удзелу каго-н., асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў).

    • Танцаваць, пець с.

|| прым. сольны, .

солад, , м.

Прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў; ужываецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад.

  • Ячменны с.

|| прым. соладавы, .

соле...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да солі (у 1 і 3 знач.), напр. солеварэнне, солездабытчык, солезмяшчальнасць, соленасычанасць, солепрамысловасць, солераспрацоўкі, солерастваральнік, солеўтваральны.

солеварэнне, , н.

Здабыванне солі выварваннем яе з вады.

|| прым. саляварны, .

соль1, , ж.

  1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы.

    • Сталовая с.
    • Падсыпаць солі (таксама перан. добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам).
    • Пуд солі з’есці з кім-н. (перан. добра і даўно ведаць каго-н.; разм.).
  2. перан., Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

    • У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
  3. У хіміі: прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам.

    • Берталетава с.

|| прым. салявы, і саляны, .

соль2, нескл., н.

Пяты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

соль3, , м.

Грашовая адзінка Пэру.

сом, , м.

Вялікая прэснаводная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі.

|| прым. сомавы, і сомаў, .

  • Сямейства сомавых (наз.).
  • Сомаў вус.

сон, , м.

  1. Фізіялагічны стан спакою арганізма, пры якім поўнасцю або часткова спыняецца работа свядомасці і аслабляюцца фізіялагічныя працэсы.

    • Трывожны с.
    • Багатырскі с. (моцны).
    • Заснуць вечным сном (перан. памерці; высок.).
  2. Тое, што сніцца таму, хто спіць.

    • Убачыць с.

  • Са сну — толькі што прачнуўшыся.

  • Сон у руку (жарт.) — пра сон, які спраўдзіўся.

  • Як у сне — пра стан чалавека, які паглыблены ў свае думкі і нічога вакол сябе не заўважае.

сонечны, .

  1. гл. сонца.

  2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.

    • С. рухавік.
    • Сонечная ванна (праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры).
  3. З яркім святлом сонца.

    • Сонечнае надвор’е.
    • С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
  4. перан. Радасны, шчаслівы.

    • Сонечная ўсмешка.

  • С. гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

  • Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.

  • Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.

  • Сонечны ўдар — цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву галавы сонечнымі прамянямі.