Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сляпіць, ✂; незак.

  1. Пазбаўляць зроку; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

    • С. вочы чытаннем.
  2. Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.

    • Белізна снегу слепіць вочы.
    • Мокры снег сляпіў вочы.
  3. перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.

    • Рэўнасць сляпіла хлопца.

сляпучы, ✂.

Вельмі яркі, асляпляльны.

  • Сляпучыя промні сонца.

сляпы, ✂.

  1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку.

    • Сляпое дзіця.
    • Падручнікі для сляпых (наз.).
  2. перан. Які паступае, не ўзважаючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.

    • Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.
    • Сляпое наследаванне чыім-н. дзеянням.
  3. Такі, што цяжка разабраць, прачытаць (пра шрыфт, тэкст і пад.).

    • С. адбітак на паперы.
  4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.

    • Сляпыя шыбы ў вокнах.
    • Сляпая хата (з малымі вокнамі).
  5. Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).

    • С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы).
    • С. палёт на самалёце.

○

  • Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.

слясак, ✂, м.

Прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы.

|| прым. слясачны, ✂.

слясарны, ✂.

Які мае адносіны да работы слесара.

  • Слясарныя работы.
  • С. інструмент.

слясарня, ✂, ж.

Слясарная майстэрня.