Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

семінарыя, , ж.

Назва некаторых спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў.

  • Настаўніцкая с. (для падрыхтоўкі настаўнікаў; уст.).
  • Духоўная с. (для падрыхтоўкі служыцеляў культу).

|| прым. семінарскі, .

семіталогія, , ж.

Агульная назва навук, якія вывучаюць семіцкія мовы і культуры.

|| прым. семіталагічны, .

семітолаг, , м.

Спецыяліст па семіталогіі.

семіты, , м.

Група блізкіх па мовах народаў паўднёва-заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, да якіх адносіліся старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы, іудзеі і некаторыя іншыя народы, да якіх належаць сучасныя арабы, яўрэі і іншыя народы.

|| ж. семітка, .

|| прым. семіцкі, і семітычны, .

семнаццаць, ліч.

Лік і колькасць 17.

|| парадкавы ліч. семнаццаты, .

семсот, ліч.

Лік і колькасць 700.

|| парадкавы ліч. сямісоты, .

семя, , н.

  1. Орган размнажэння ў раслін, зерне.

    • Льняное с.
  2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.

    • С. навукі засявай!
  3. Тое, што і сперма.

|| памянш. семечка, .

|| прым. семявы, .

  • Семявыя залозы.

семя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да семя (у 1 і 3 знач.), напр. семявывяржэнне, семядольны, семязавязь, семязліццё, семяправод, семяўваход, семяўтварэнне.

семядоля, , ж. (спец.).

Зародак лісця ў семені.

|| прым. семядольны, .

семязавязь, , ж. (спец.).

Зародак семені.