семіты назоўнік | мужчынскі род

Група блізкіх па мовах народаў паўднёва-заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, да якіх адносіліся старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы, іудзеі і некаторыя іншыя народы, да якіх належаць сучасныя арабы, яўрэі і іншыя народы.

|| жаночы род: семітка.

|| прыметнік: семіцкі і семітычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)