Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сейбіт, , м.

  1. Той, хто сее зерне.

    • С. за лёс ураджаю трывожыцца.
  2. перан. Чалавек, які распаўсюджвае ідэі, веды.

    • С. разумнага, добрага, вечнага.

сейм, , м.

Назва парламента ў некаторых дзяржавах.

|| прым. сеймавы, .

сейнер, , м.

Невялікае марское судна для лоўлі рыбы спецыяльным невадам.

сейсма...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сейсмічны, напр. сейсмаактыўнасць, сейсмазона, сейсмапрафіляванне, сейсмаразведка, сейсмастойкі;
  • 2) які мае адносіны да сейсмаграфіі, напр. сейсмазандзіраванне, сейсмазапісваючы;
  • 3) які мае адносіны да сейсмалогіі, напр. сейсмагеалогія, сейсмагідраакустыка, сейсмастанцыя.

сейсмаграфія, , ж.

Запіс ваганняў зямной паверхні сейсмографам.

|| прым. сейсмаграфічны, .

  • Сейсмаграфічная станцыя.

сейсмалогія, , ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае ваганні зямной паверхні.

|| прым. сейсмалагічны, .

сейсмічны, .

Які мае адносіны да ваганняў зямной паверхні, да землетрасенняў.

  • Сейсмічныя хвалі.
  • Сейсмічныя з’явы.
  • Сейсмічная станцыя.
  • Сейсмічная разведка (вывучэнне будовы зямной кары шляхам назірання за штучна ўзбуджальнымі пругкімі хвалямі).

сейсмограф, , м.

Прыбор для запісу ваганняў зямной паверхні ў час землетрасенняў або пры выбухах.

сейсмолаг, , м.

Спецыяліст у галіне сейсмалогіі.

сейф, , м.

Незгаральная металічная шафа для захоўвання каштоўных папер, дакументаў і пад.

|| прым. сейфавы, .