Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэпетыцыя, , ж.

Папярэдняе выкананне спектакля, якога-н. відовішчнага мерапрыемства ў час іх падрыхтоўкі.

  • Р. п’есы.
  • Р. парада.
  • Генеральная р.

|| прым. рэпетыцыйны, .

рэпеціраваць, ; незак.

  1. Праводзіць рэпетыцыю чаго-н., развучваць.

    • Р. п’есу.
    • Р. ролю.
  2. Дапамагаць каму-н. у праходжанні вучэбнага курса, у вучэнні.

    • Р. вучня.

|| зак. адрэпеціраваць, і прарэпеціраваць, .

рэпіца, , ж.

У пазваночных жывёлін: канцавая частка пазваночніка, якая выступае каля хваста.

|| прым. рэпічны, .

рэпка, , ж.

  1. гл. рэпа.

  2. Надкаленная косць.

рэпліка, , ж.

  1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы субяседніка, таго, хто гаворыць.

    • Кінуць рэпліку.
    • Рэплікі з месцаў (на сходзе).
    • Калючая р.
    • Абмен рэплікамі.
  2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.

  3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).

  4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.

рэпрадуктар, , м.

У радыёвяшчанні: гучнагаварыцель.

|| прым. рэпрадуктарны, .

рэпрадукцыя, , ж.

  1. Узнаўленне карцін, малюнкаў, чарцяжоў шляхам фатаграфіі, клішэ (спец.).

  2. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак.

    • Яркія рэпрадукцыі.
  3. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці гатунковага насення (спец.).

    • Высокая р. насення пшаніцы.

|| прым. рэпрадуктыўны, і рэпрадукцыйны, .

рэпрэзентаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Прадставіць (-таўляць), выявіць (-яўляць), паказаць (-зваць).

|| наз. рэпрэзентацыя, .

рэпрэсіраваць, ; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) рэпрэсіі, рэпрэсіям.

рэпрэсія, , ж.

Карная мера з боку дзяржаўных органаў.

  • Падвяргацца рэпрэсіям.
  • Ахвяры рэпрэсій.

|| прым. рэпрэсіўны, .

  • Рэпрэсіўныя меры.