рэпліка, 
- 
		Адказ, пярэчанне, заўвага на словы субяседніка, таго, хто гаворыць. - Кінуць рэпліку.
- Рэплікі з месцаў (на сходзе).
- Калючая р.
- Абмен рэплікамі.
 
- 
		У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб. 
- 
		На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон ( спец. ).
- 
		Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым -н. 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)