Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэгістратура, ✂, ж.

Аддзел ва ўстанове, які займаецца рэгістрацыяй каго-, чаго-н.

рэгіянальны, ✂.

  1. гл. рэгіён.

  2. Мясцовы, які мае адносіны да якой-н. вобласці, рэгіёна.

    • Рэгіянальныя асаблівасці.
    • Рэгіянальныя цэны.

рэгламент, ✂, м.

  1. Правілы, якія рэгулююць парадак якой-н. дзейнасці.

    • Трымацца рэгламенту.
    • Р. пасяджэння.
    • Р. работы камісіі.
  2. Час, адведзены на сходзе для прамовы, выступлення.

    • Р. для прамоўцы — пятнаццаць мінут.

|| прым. рэгламентны, ✂.

рэгламентаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падпарадкаваць (-коўваць) рэгламенту.

|| наз. рэгламентацыя, ✂.

|| прым. рэгламентацыйны, ✂.

рэглан, ✂.

  1. Адзенне, у якога рукаў складае адно цэлае з плячом.

  2. нязм. Пра адзенне: такога крою.

    • Сукенка, куртка, паліто р.

рэгрэс, ✂, м. (кніжн.).

Упадак у развіцці чаго-н., рух назад; проціл. прагрэс.

рэгрэсіраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Ісці па шляху рэгрэсу, пагаршэння.

рэгрэсіўны, ✂ (кніжн.).

Які з’яўляецца рэгрэсам, вядзе да рэгрэсу.

  • Р. працэс.

|| наз. рэгрэсіўнасць, ✂.

рэгуліроўшчык, ✂, м.

Работнік, спецыяліст, які займаецца рэгуліроўкай чаго-н.

  • Р. дарожнага руху.
  • Р. механізмаў.

|| ж. рэгуліроўшчыца, ✂.

|| прым. рэгуліроўшчыцкі, ✂.

рэгуляваць, ✂; незак.

  1. Упарадкоўваць, наладжваць.

    • Р. узаемаадносіны.
  2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.

    • Р. дарожны рух.
    • Р. цэны.
  3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.

    • Р. ход машыны.
    • Р. матор.

|| зак. урэгуляваць, ✂ і адрэгуляваць, ✂.

|| наз. рэгуляванне, ✂, рэгуляцыя, ✂ і рэгуліроўка, ✂.

|| прым. рэгуляцыйны, ✂, рэгулятарны, ✂ і рэгуліровачны, ✂.

  • Рэгуляцыйныя работы.
  • Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
  • Рэгуліровачны пост.