Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыбаўка, ✂, ж.

  1. гл. прыбавіць.

  2. Прыбаўленая сума, колькасць чаго-н.

    • Атрымаць прыбаўку.

|| прым. прыбавачны, ✂.

○

  • Прыбавачная вартасць — частка вартасці, якая ствараецца наёмным рабочым звыш вартасці рабочай сілы.

прыбегчы, ✂; зак.

Дасягнуць якога-н. месца бягом.

  • П. першым.

|| незак. прыбягаць, ✂.

прыбедніцца, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. прыбядняцца, ✂.

прыберагчы, ✂; зак.

Захаваць, схаваць, адклаўшы на запас.

  • П. грошы на пакупку.

|| незак. прыберагаць, ✂.

прыбіральня, ✂, ж.

  1. Пакой у тэатры, дзе акцёры адзяваюцца, рыхтуюцца да выхаду на сцэну.

    • Акцёрская п.
  2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб.

    • Грамадская п.

прыбіральшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты ва ўстановах, на прадпрыемствах.

|| ж. прыбіральшчыца, ✂.

|| прым. прыбіральшчыцкі, ✂.

прыбіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца куды-н.

    • П. да незнаёмага хутара.
  2. Далучыцца, пайсці следам за кім-н.

    • Чужая авечка прыбілася да чарады.

|| незак. прыбівацца, ✂.

прыбіць, ✂; зак.

  1. Прымацаваць цвікамі.

    • П. маснічыну.
  2. Шчыльна прыціснуць.

    • Траву прыбіла ліўнем да зямлі.
  3. Сунучы, штурхаючы, давесці куды-н.

    • Хваляй прыбіла лодку да берага.
  4. Моцна пабіць (разм.).

    • П. злодзея да паўсмерці.

|| незак. прыбіваць, ✂.

|| наз. прыбіванне, ✂ і прыбіўка, ✂.

прыбліжаны​1 ✂ прым.

Не зусім дакладны, прыблізны.

  • Прыбліжанае рашэнне.
  • Прыбліжана (прысл.) падлічыць.

|| наз. прыбліжанасць, ✂.

прыбліжаны​2 ✂ прым.

Які блізка стаіць да высокапастаўленай асобы, карыстаецца яе даверам.

  • Прыбліжаныя асобы.
  • Манарх і яго прыбліжаныя (наз.).