Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэфіцыт, , м.

  1. Перавышэнне расходаў над даходамі.

    • Павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту.
  2. Недахоп чаго-н., няхватка ў чым-н.

    • Гэтыя тавары цяпер у дэфіцыце.
  3. Пра што-н. дэфіцытнае (у 2 знач.).

    • Дублёнкі на той час з’яўляліся дэфіцытам.

дэфіцытны, .

  1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.)., стратны.

    • Дэфіцытнае прадпрыемства.
  2. Які не задавальняе попыту, недастатковы ў колькасных адносінах.

    • Дэфіцытныя тавары.

|| наз. дэфіцытнасць, .