Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэзерцірства, ✂, н.

Самавольнае пакіданне ваеннаслужачым вайсковай часці з мэтай ухілення ад воінскай службы; ухіленне ад прызыву ў армію, а таксама ўхіленне ад выканання сваіх грамадзянскіх або службовых абавязкаў (перан.).

дэзінсекцыя, ✂, ж. (спец.).

Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.

  • Д. зернясховішчаў.
  • Д. адзення.

|| прым. дэзінсекцыйны, ✂.

дэзінфармаваць, ✂; зак. і незак.

Увесці (уводзіць) у зман фальшывай інфармацыяй.

дэзінфармацыя, ✂, ж.

Увядзенне ў зман фальшывай інфармацыяй.

  • Д. грамадскасці.

|| прым. дэзінфармацыйны, ✂.

дэзінфекцыя, ✂, ж.

Абеззаражванне, знішчэнне хваробатворных мікробаў пры дапамозе спецыяльных сродкаў.

  • Правесці дэзінфекцыю.

|| прым. дэзінфекцыйны, ✂.

дэзінфіцыраваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) дэзінфекцыю чаго-н.

  • Д. вопратку хворага.

|| зак. прадэзінфіцыраваць, ✂.