Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэбош, ✂, м. (разм.).

Скандал з шумам і бойкай.

  • Учыніць д.

дэбют, ✂, м.

  1. Першае выступленне на сцэне або на новай арэне дзейнасці.

    • Д. у оперным тэатры.
    • Д. маладога паэта.
  2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі.

    • Адкрыты д.

|| прым. дэбютны, ✂.

дэбютаваць, ✂; зак. і незак.

Упершыню публічна выступіць (выступаць) на сцэне або на якой-н. арэне дзеяння.

дэбютант, ✂, м.

Той, хто дэбютуе дзе-н.

  • Д. выступіў з вялікім поспехам.

|| ж. дэбютантка, ✂.

|| прым. дэбютанцкі, ✂.